У Беларусі разбіўся самалёт МІГ-29

Источник материала:  

23 верасня ў час планавых палётаў разбіўся самалёт МІГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся каля 17 гадзін пры выкананні элементаў пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях. Экіпаж паветранага судна ў складзе лётчыка 1-га класа, камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі падпалкоўніка Сяргея Каваленкі і лётчыка 2-га класа, намесніка камандзіра авіяцыйнага звяна маёра Аляксандра Жыгайлы, прадухіляючы падзенне самалёта на населеныя пункты, адвёў машыну ў раён лясіста-балоцістай мясцовасці, дзе і адбылося крушэнне. Лётчыкі загінулі, да канца выканаўшы свой воінскі і прафесійны абавязак. Узбуджана крымінальная справа.

←Александр Лукашенко не собирается заводить блог

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика