Відавочца: “Самалёт праляцеў нізка над пяціпавярхоўкамі і зваліўся…”
24.09.2010 14:06
—
Новости Общества
Жыхары Радзялавічаў і Хатынічаў у Ганцавіцкім раёне распавялі Еўрарадыё пра тое, як ля іх вёсак 23 верасня падаў "МіГ-29".
"Ён над дамамі ляцеў, там, дзе пяціпавярхоўкі стаяць. Вельмі невысока. Ледзь праляцеў за Радзялавічы і зваліўся…" – распавядае жыхарка Хатынічаў.
"Гэта быў працоўны час, пачатак на шостую, – кажа яшчэ адна тамтэйшая жыхарка. – Яны зваліліся ў лесе. Там балота, лес. Ад вёскі парадкам, але дым нават мы бачылі".
"Апошнія дні самалёты лёталі часта, – дадае супрацоўніца амбулаторыі ў Радзялавічах. – Відаць, нейкія вучэнні былі, але чаму дакладна – не ведаю".
Самалёт "МіГ-29", які 23 верасня зваліўся ля вёскі Радзялавічы Ганцавіцкага раёна, быў застрахаваны. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік прэс-службы Мінабароны Вячаслаў Раменчык:
"Самалёт быў застрахаваны. Дзе – гэта інфармацыя канфідэнцыяльная, мы не маем права называць страхоўшчыка".
Нагадаем, "МіГ-29" быў прыпісаны да 61-й знішчальнай авіябазы ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны, якая размяшчаецца ў Баранавічах. Знішчальнік "Су-27", які разбіўся падчас авіяшоу ў Радаме год таму і быў прыпісаны да той жа авіябазы, быў застрахаваны Міністэрствам абароны ў кампаніі “Прамтрансінвест”.
Минобороны: Пилоты "МиГ-29" погибли, предотвращая падение самолета на населенные пункты >>>
Следственная группа изучает записи разговоров диспетчера с погибшими летчиками "МиГ-29" >>>