Зарэгістравалі берасцейскі «Дзедзіч»

Источник материала:  
24.09.2010 14:23 — Новости Общества
Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова «Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» — такую назву носіць цяпер арганізацыя з 11-цігадовай гісторыяй. Пасведчанне аб рэгістрацыі сябры арганізацыі атрымалі 23 верасня.

«Дзедзіч», заснаваны ў лістападзе 1999 г. студэнтамі Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта, большую частку свайго існавання не меў фармальнага статусу. Зарэгістраваны Упраўленнем юстыцыі ў 2002-м годзе, ужо ў 2006-м за актыўную грамадзянскую пазіцыю сябраў арганізацыі падчас прэзідэнцкіх выбараў ён быў ліквідаваны па рашэнні суда. Папярэдняя спроба аднавіць легальны статус была зробленая ў верасні мінулага году. Але тады Упраўленне юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі па фармальных прычынах.

Негледзячы на гэта, арганізацыя працягвала дзейнасць і нават адкрыла за гэты час шэраг новых праграм для моладзі.

Падзяліцца навіной: 
dzedzich.org

←Лукашэнка раскрытыкаваў якасць падрыхтоўкі кадраў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика