Актывісты антыатамнага руху ў Беларусі адпушчаны на волю
Як паведаміў Ярашэвіч, сёння раніцай у кватэру, дзе ён жыве, з’явіліся супрацоўнікі міліцыі. Яны правялі агляд памяшкання, дапыталі Ярашэвіча і яго сяброўку Алену Дубовік наконт дачынення да нападу на расійскае пасольства, забралі камп’ютар,
Пасля допыту ва ўпраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Ярашэвіча і Дубовік даставілі ў Цэнтральнае РУУС, дзе актывісты таксама былі дапытаны ў якасці сведак па факце згаданага інцыдэнту. «Дазнавальніка яшчэ таксама чамусьці цікавіла, ці ездзіў я на слуханні па беларускай АЭС у Астравец, ці ведаю я Уладзіміра Валодзіна з Беларускай партыі „Зялёныя“, ці наведваю сайты belarus.indymedia.org і belarus.avtonom.org, гэта значыць такія пытанні, якія непасрэдна да акцыі, што цікавіла міліцыю, дачынення не маюць», — адзначыў Ярашэвіч. Паводле яго слоў, пасля складання пратаколаў допытаў ён і Алена Дубовік вечарам былі адпушчаны.
Журналіст Аляксандр Ярашэвіч працуе ў
Аляксей Арэшка, БелаПАН