АБЗАЦ

Источник материала:  

Народны абрад "Багач" будзе прэзентаваны на фестывалі фальклорнай песні "Прынёманскія напевы", які пройдзе 25 верасня ў вёсцы Орля Шчучынскага раёна.

 ААТ "Расійская чыгунка" з 23 верасня адкрыла новы міжнародны чыгуначны маршрут "Масква-Ніца". Ён будзе праходзіць і па беларускай тэрыторыі — праз Оршу, Мінск, Брэст.

Беларусь займае 2-е месца сярод імпарцёраў алкагольнай прадукцыі з Малдовы, саступаючы толькі Расіі. Малдова экспартуе амаль 95 % алкагольнай прадукцыі, што вырабляецца ў краіне. Летась гэтая прадукцыя была пастаўленая ў 43 краіны свету.

 Жыхар Гомеля спрабаваў незаконна вывезці ў Расію 10 коней. Увечары 22 верасня ў раёне населенага пункта Леніна памежнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі затрымалі грузавы аўтамабіль "МАН". У машыне знаходзілася 10 коней без адпаведных дакументаў. Табун незаконна вывозіўся ў Расію.

Гомельскія памежнікі затрымалі 35 нелегальных зборшчыкаў журавін. Нелегалы, жыхары Украіны, збіралі ягады ў Лельчыцкім раёне і былі затрыманыя ў 3 км ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Усе затрыманыя — жыхары ўкраінскага населенага пункта Познань.

 У Маскве стартаваў чэмпіянат свету па караоке. Уладар прыза глядацкіх сімпатый атрымае мільён пельменяў. У першынстве гэтага года прымуць удзел канкурсанты з ЗША, Фінляндыі, Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Даніі, Казахстана, Беларусі, Расіі і іншых краін. Удзельнікі павінны будуць выканаць перад журы адну і тую ж песню. Паспаборнічаць у спеўным майстэрстве могуць і гледачы — для іх арганізаваны асобныя спаборніцтвы.   ПОЎНЫ АБЗАЦ    Паліцэйскі за жарт заплаціў €7 тыс. Да такога штрафу 28-гадовы аўстралійскі паліцэйскі быў прыгавораны за тое, што замест квітанцыі аб штрафе пакінуў запіску. У красавіку г.г ён адправіўся на пошукі няправільна прыпаркаваных машын. Убачыўшы такую непадалёк ад пешаходнага пераходу, ён заўважыў на заднім шкле вымпел з эмблемай паліцыі. Вартавы парадку палічыў, што ўладальнік машыны мае дачыненне да паліцэйскіх структур і вырашыў пажартаваць. Ён пакінуў вадзіцелю запіску "Падобнае парушэнне абыдзецца табе ў скрыню піва". Вадзіцель прыняў гэта як кіраўніцтва да дзеяння і на наступны дзень прывёз у паліцыю скрыню піва. Паліцэйскі ў той час знаходзіўся на дзяжурстве ў горадзе, а яго калегі не зразумелі жарту і правялі разбіральніцтва, якое завяршылася судом.

←На кого могут положиться белорусы?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика