ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Францыя зноў бастуе

У Францыі пачалася чарговая маштабная забастоўка — у краіне не ходзіць транспарт, скарочаныя авіярэйсы. Французы пагражаюць баставаць аж да 5 кастрычніка, калі законапраект будуць разглядаць у сенаце.

У чацвер больш за два мільёны французаў вышлі на вуліцы Парыжа і іншых буйных гарадоў, заяўляючы сваё негатыўнае стаўленне да законапраекта аб пенсійнай рэформе, які цяпер знаходзіцца ў стадыі ўзгаднення. Дакумент прадугледжвае павышэнне ўзросту выхаду на пенсію з 60 да 62 гадоў. Бастуюць дзяржаўныя і прыватныя службоўцы. У краіне зачыненыя школы і ўніверсітэты. З перабоямі працуе грамадскі транспарт. На масавыя маніфестацыі народ паднялі буйнейшыя прафсаюзы краіны.

Пенсіі службоўцаў у Расіі ў два разы большыя, чым у звычайных пенсіянераў

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў указ аб пераліку пасад, за працу на якіх службоўцы атрымліваюць права на пенсію федэральных дзяржслужачых. У выніку апошніх змен іх пенсійныя выплаты будуць у два разы большыя ў параўнанні са звычайнымі пенсіянерамі.

Указ вызначае пасады, якія адносяцца да разраду найважнейшых (яны забяспечваюць сацыяльную абарону па вышэйшым разрадзе). Спіс уключае асобаў, якія займаюць і займалі дзяржаўныя пасады ў Расіі або яе суб'ектах, пасады ў адміністрацыі прэзідэнта, Савеце бяспекі, а таксама федэральных органах заканадаўчай улады і іх апаратах. Ва ўказе напісана, што службоўцы, якія адпрацавалі на дзяржслужбе не менш за 15 гадоў, атрымліваюць пенсію ў памеры 45 % ад сярэднемесячнага заробку. Пры гэтым за кожны год звыш згаданага тэрміна ім дадаецца яшчэ па 3 %, але ў выніку не павінна атрымацца больш за 75 % ад зарплаты. Што датычыцца іншых пенсіянераў, цяпер яшчэ толькі ставіцца задача давесці памер пенсіі да 40 % ад сярэдняга прыбытку. Цяпер памер дзяржаўнай пенсіі ў федэральных службоўцаў складае каля 11 тысяч расійскіх рублёў.

У Маскве з банкаўскай скрыні выкралі $3,3 мільёна

Крадзеж адбыўся ў перыяд з 6 па 22 верасня. Грамадзянін, які арандаваў скрыню ў банку на Смаленскім бульвары, звярнуўся ў міліцыю 22 верасня.

Скрыню арандаваў 40-гадовы масквіч. 3,3 мільёна долараў ён атрымаў у выніку продажу кватэры. Міліцыянеры мяркуюць, што грошы мог выкрасці пакупнік кватэры. Ён суправаджаў прадаўца, калі той укладваў грошы ў скрыню. Таксама ў дачыненні да крадзяжу падазраюць супрацоўнікаў банка.

Паліцыя аплаціць рамонт машыны п'янага кіроўцы

Паліцыі Жэневы прыйшлося пакрыць рамонт машыны п'янага кіроўцы, у якую ўрэзаліся супрацоўнікі паліцыі на службовым аўтамабілі.

Аўтамабілі сутыкнуліся на перакрыжаванні на паўднёвым усходзе Жэневы. У выніку сур'ёзна пацярпеў супрацоўнік паліцыі. Першапачаткова вінаватым у ДТЗ быў прызнаны пенсіянер, які знаходзіўся за рулём у стане алкагольнага ап'янення. У яго крыві было выяўлена 2,98 праміле алкаголю,

Цягнік урэзаўся ў статак сланоў

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙІнцыдэнт адбыўся ў індыйскім штаце Заходняя Бенгалія. У выніку сутыкнення таварнага цягніка са статкам сланоў загінулі сем жывёл, яшчэ адна асобіна атрымала раненні.

Прычынай сутыкнення стала ўзаемадапамога буйных млекакормячых. На чыгунцы затрымаліся два сланяці, а дарослыя члены статка спрабавалі іх вызваліць, калі на гарызонце з'явіўся цягнік. Пяць сланоў загінулі адразу, яшчэ двое памерлі ад ран пазней. На ўчастку чыгункі быў на некалькі гадзін перакрыты рух, бо сланы, якія засталіся ад статка, доўгі час не падпускалі да загінулых суродзічаў людзей.

←На кого могут положиться белорусы?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика