У Беларусі павышаць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі пакуль не плануецца
24.09.2010
—
Новости Общества
Аб гэтым паведаміў учора журналістам начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Эдмунд Грышкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пры гэтым Эдмунд Грышкевіч адзначыў, што памер камунальных плацяжоў павялічыцца за кошт такой прадастаўленай паслугі, як цяпло. "Іншымі словамі, у жыроўцы проста дабавіцца пункт "Ацяпленне", — расказаў прадстаўнік Мінжылкамгаса.
Так, у ацяпляльны перыяд сярэдні плацеж за двухпакаёвую кватэру плошчай 48 кв.м (з трыма пражываючымі) складзе каля Br162 тыс., трохпакаёвую — Br226 тыс., аднапакаёвую — Br108 тыс.
Эдмунд Грышкевіч падкрэсліў, што цяпер беларусы аплачваюць каля 30 працэнтаў затрат на жыллёва-камунальныя паслугі.