Лукашэнка возьмецца за цукар

Источник материала:  
23.09.2010 12:31 — Новости Общества
Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе рабочай паездкі ў Мінскую вобласць азнаёміцца са станам і перспектывамі развіцця цукровай прамысловасці ў краіне.

У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы ў Нясвіжскім раёне наведае СВК «Гарадзея», дзе яму даложаць аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну, выкананні яго даручэнняў аб развіцці вытворчасці цукровых буракоў, а таксама аб тэхнічным забеспячэнні вырошчвання і ўборкі цукровых буракоў. Азнаёміцца з ходам уборкі і сучасным машынным комплексам для вытворчасці цукровых буракоў.

Потым плануецца, што ён наведае ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». Там ён заслухае даклады аб стане і перспектывах развіцця цукровай прамысловасці ў рэспубліцы, а таксама аб вытворча-эканамічным стане і перспектывах развіцця ААТ. Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта павелічэння магутнасцей вытворчасці цукру на прадпрыемстве.

Кіраўнік дзяржавы таксама наведае СЗАТ «Еўратарэкс», дзе азнаёміцца з тэхналагічным працэсам вытворчасці ўпаковачных вырабаў.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←В Беларуси пока не планируют повышать тарифы на услуги ЖКХ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика