Гродзенская міліцыя адклікала судовую справу Астроўскіх і Хільмановіча

Источник материала:  
23.09.2010 11:26 — Новости Общества
Іх мусілі судзіць за патрабаваннем стварыць у Гродне беларускамоўны клас.

23 верасня ў судзе Ленінскага раёну Гродна мусіла разглядацца адміністрацыйная справа ў дачыненні да выкладчыка Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, прафесара Алеся Астроўскага, яго жонкі Аксаны і гродзенскага журналіста Уладзіміра Хільмановіча. Іх вінавацілі ў арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага пікета. 2 верасня 2010 яны выйшлі пад вокны гарвыканкаму з патрабаваннем стварыць у Гродне беларускамоўны клас. Астроўскія і Хільмановіч атрымалі позвы на 10.00 у 33-ці кабінет. Аднак учора, паведаміла Аксана Астроўская, ім патэлефанавала жанчына, якая прадставілася сакратаром Ленінскага суду. Яна паведаміла, што гродзенская міліцыя адклікала судовую справу, таму паседжанне ў судзе не адбудзецца. Астроўскія вырашылі перастрахавацца і ўсё ж з"явіліся ў суд. Суддзя Козел, якая мусіла разглядаць іх справу, паўтарыла сказанае па тэлефоне сакратаром. Па яе словах, судовай справы ў яе няма, прычынаў адклікання яна не ведае. Такасама невядома, ці будзе прызначаная новая дата суду, і ці будзе ён увогуле.

Нагадаем, што пікет Астроўскіх і Хільмановіча меў і пазітыўныя наступствы. Дачка Астроўскіх будзе вучыцца па-беларуску. Большасць прадметаў ёй будуць выкладаць на роднай мове індывідуальна, рэшту — па-расійску і разам з іншымі дзецьмі.

Глядзі яшчэ:
«Ненавідзім беларускую мову!»

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

←Гайдукевич: без меня Лукашенко останется один

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика