Пастаўкі сланечнікавага алею ў гандлёвую сетку Беларусі застануцца стабільнымі

Источник материала:  

"Пытанне пра пастаўкі алею знаходзіцца на пастаянным кантролі ў Мінгандлю. Нядаўна была праведзена нарада з пастаўшчыкамі-імпарцёрамі алею, якія заключылі доўгатэрміновыя кантракты з вытворцамі з Украіны і Расіі. Яны запэўніваюць, што збояў у пастаўках гэтага прадукту ў Беларусь не дапусцяць", — паведамілі ў міністэрстве.

На рынку рэспублікі пераважае імпартны алей. Яго доля складае 70%, удзельная вага айчыннага алею — 30%. У 2010 годзе ў Расіі чакаецца самы нізкі з 2004 года ўраджай сланечніку. Кошт семечак ужо на 75% вышэйшы, чым у верасні мінулага года. Расійскія спецыялісты-эксперты прагназуюць, што ўзрасце і кошт на алей.

У Мінгандлю Беларусі яшчэ раз адзначылі, што сітуацыя на харчовым рынку застаецца стабільнай, усе пастаўкі ажыццяўляюцца ў планавым парадку і пільна кантралююцца. Неабходна ўлічыць, што ажыятажны попыт на той ці іншы прадукт можа быць справакаваны самім насельніцтвам, якое неапраўдана закупляе ў вялікай колькасці той ці іншы тавар.

←Беларусь провела «День без автомобиля»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика