Казачныя героі "атакавалі" Міністэрства замежных спраў

Источник материала:  
22.09.2010 14:27 — Новости Общества
Казачныя героі "атакавалі" Міністэрства замежных спраўБураціна, Чабурашка, Чырвоны каптурок і іншыя казачныя героі на чале з Шрэкам перадалі ў беларускі МЗС зварот. Яны патрабуюць адмяніць крымінальны артыкул за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Прынц Фаркуад: "Я злосны прынц-тыран! Я іду чытаць загад пра тое, каб розныя там грамадзянскія актывісты і астатнія казачныя монстры былі сасланыя на балота. Гэта нейкія нездаровыя істоты, іх трэба забараніць!"

Незвычайная сатырычная акцыя адбылася на вуліцах Мінска. Казачныя героі прайшліся ад чыгуначнага вакзала да будынка Міністэрства замежных спраў і перадалі свой зварот. Яны заклікаюць адмяніць крымінальны артыкул 193-1, якія забараняе дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Казачныя героі "атакавалі" Міністэрства замежных спраў

Казачныя героі "атакавалі" Міністэрства замежных спраў

Прынцэса: "Мы ідзем у МЗС разыграць невялічкую сцэнку, паказаць абсурднасць існавання 193-1 і пакажам, такім чынам, нашу нязгоду з меркаваннем міністэрства, якое не збіраецца адмяніць гэты артыкул".

Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе і адна з некалькіх у свеце, дзе дзейнасць ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі з'яўляецца крымінальным злачынствам. Артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае за гэта да 2 гадоў пазбаўлення волі. У той самы час працэдура рэгістрацыі арганізацый даволі складаная і адмовы нярэдкія.

23 верасня на сесіі Савета ААН па правах чалавека прымуць фінальны дакумент па Беларусі ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду. Беларуская дэлегацыя агучыць, якія з выказаных замежнымі ўрадамі рэкамендацыі Беларусь возьмецца выканаць, а якія – не. Афіцыйны дакумент беларускага ўраду сведчыць, што артыкул скасоўваць не збіраюцца.

Па дарозе ў МЗС Шрэк запратэставаў жаданню злоснага прынца забараніць персанажы.

Шрэк: "Можа мы залішне смешныя для цябе! Але ты не можаш нас забараніць альбо выслаць! І твае міністэрствы і амбасады нікога не падмануць! А калі ты супраць грамадскага актывізму, то твае міністры стануць вядомымі монстрамі!"

Казачныя героі "атакавалі" Міністэрства замежных спраў

Казачныя героі "атакавалі" Міністэрства замежных спраў

На пасяджэнні Савета ААН па правах чалавека беларуская дэлегацыя традыцыйна абвяргае крытыку пра ўмовы існавання няўрадавых арганізацый.

"Мы хацелі б звярнуць увагу на той факт, што ў Беларусі ажыццяўляюць дзейнасць больш за 2200 грамадзянскіх аб'яднанняў і 15 палітычных партый. Наўрад ці абмежавальныя захады дазволілі б так дынамічна развівацца структурам грамадзянскай супольнасці", – адказаў старшыня пастаяннай беларускай місіі пры ААН Міхаіл Хвастоў у адказ на крытыку Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека.

Юрыст Асамблеі НДА Юрый Чавусаў кажа, што насамрэч колькасці грамадскіх аб'яданняў застаецца прыблізна на адным узроўні на працягу 10 гадоў.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, на 30 кастрычніка 2003 года былі зарэгістраваныя 2248 грамадзкіх аб'яднанняў, на 1 студзеня 2005 – 2259, на 1 студзеня 2010 г. – 2225.
 

←В Брестской области квартирант сжег дом пенсионерки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика