Сапраўдная беларуская кухня: Дасканалы спосаб салення грыбоў

Источник материала:  
22.09.2010 13:06 — Новости Общества

Маладыя баравікі адразу пасля таго, як іх прынеслі з лесу, ачысціць, укінуць у кіпень і трымаць на агні, пакуль не з’явіцца белая пена; тады выняць з рондаля, пакласці на сухі абрус і так трымаць, пакуль цалкам не астынуць. Тады класці баравікі ў слоік слаямі, перасыпаючы добра соллю. Поўны слоік прыціснуць дошчачкай, на дошчачку пакласці камень. Неабавязкова цалкам запоўніць слоік за адзін раз, можна дакладаць па некалькі грыбоў. Галоўнае, каб грыбы былі добра прыціснутыя і плавалі ў расоле.

Рыжыкі марынаваныя на закуску да гарэлкі

Маладыя свежыя рыжыкі выцерці палатном да сухасці. На вышыню пальца наліць у слоік алею, змяшаць чатыры часткі солі і адну частку перцу, пакласці ў алей слой грыбоў, добра пасыпаць соллю і перцам, зноў палажыць рыжыкі і пасыпаць, і так рабіць, пакуль слоік не запоўніцца, прыціскаючы грыбы, каб ляжалі шчыльна. Наверх пакласці гнёт (каменьчык), а як грыбы зляжацца, то дапоўніць зноў да верху, пасля чаго накрыць слоік кавалкам паперы, абвязаць і захоўваць у халодным месцы.

Падзяліцца навіной: 
З кнігі Вінцэнты Завадскай «Літоўская кухарка», 1864 г.

←Мартынов на саммите ООН призвал укрепить глобальное партнерство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика