АБЗАЦ
Астранамічная восень уступіць у свае законныя правы 23 верасня. Па сведчанні спецыялістаў, у 6 гадзін 9 хвілін паводле беларускага часу сонца перасячэ нябесны экватар і пяройдзе з паўночнага паўшар'я нябеснай сферы ў паўднёвае. Такое здараецца толькі два разы ў год — у дні вясновага і восеньскага раўнадзенства. Дзённае свяціла раніцай будзе ўзыходзіць сапраўды на ўсходзе і ўвечары заходзіць сапраўды на захадзе, а дзень зраўняецца з ноччу. Па народным календары, у гэты дзень пачынаецца залатая восень, якая працягнецца да 14 кастрычніка. Лічыцца, якое надвор'е будзе ў дзень раўнадзенства, такая будзе і восень. Таксама народныя прыкметы кажуць: чым верасень сушэйшы і цяплейшы, тым пазней наступіць сапраўдная зіма.
Вечарам 21 верасня ў Калінкавічах 25-гадовая жанчына-кіроўца ўчыніла наезд на дзвюх дзяўчын. Жанчына рухалася на аўтамабілі "Форд Мандэа" і збіла дзяўчат 19 і 20 гадоў, якія пераходзілі дарогу паблізу пешаходнага пераходу. Пацярпелыя шпіталізаваныя са страсеннем мазгоў і іншымі траўмамі.
Лік людзей, якія пакутуюць на хваробу Альцгеймера, імкліва расце. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што лік хворых павялічыцца ўдвая на працягу бліжэйшых 20 гадоў. Зараз на гэтае захворванне пакутуе каля 35 млн чалавек. Па прагнозах спецыялістаў, да 2030 года гэтая хвароба будзе выяўлена ў 66 млн чалавек, а да 2060 года — у 115 млн. ПОЎНЫ АБЗАЦ