"Жыццё" рэцэптаў для хранічных хворых павялічыцца да паўгода

Источник материала:  

Каб зменшыць нагрузку на ўрачоў-тэрапеўтаў і "вузкіх" спецыялістаў амбулаторна-паліклінічных устаноў, а таксама палепшыць даступнасць і якасць аказання медыцынскай дапамогі пацыентам у амбулаторных умовах былі ўнесены важныя змяненні ў дзейны парадак выпіскі рэцэптаў пацыентам з хранічнымі захворваннямі.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, пастановай Савета Міністраў ад 15 верасня 2010 года №  1323 прадугледжваецца магчымасць выпісвання рэцэптаў пацыентам, якія маюць хранічныя захворванні, на атрыманне лекавых сродкаў бясплатна або на льготных умовах на тэрмін адразу да шасці месяцаў. Пасля таго, як пацыентам будуць выкарыстаныя ўсе выпісаныя лекавыя сродкі, яго ўрач мае права зноў выпісаць такому пацыенту лекавыя сродкі на льготных умовах ці бясплатна на тэрмін лячэння да паўгода.

"Наяўнасць заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай ці медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі датычыцца толькі выпісвання на льготных умовах перавязачных сродкаў", — патлумачылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Надзея НІКАЛАЕВА.

←Белорусские парламентарии отличились в настольном теннисе и шахматах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика