Студэнт філфака БДУ Улад Парыцкі выйграў Кубак Еўропы па “Сваёй гульні”

Источник материала:  
21.09.2010 17:11 — Новости Общества
Пяцікурснік філалагічнага факультэта БДУ Улад Парыцкі выйграў Кубак Еўропы сярод студэнтаў (КЕС) па “Сваёй гульні”. Спаборніцтвы ладзіліся ў Пецяргофе з 17 па 19 верасня і традыцыйна сабралі наймацнейшых знатакоў ва ўзросце да 25 гадоў з Расіі, Украіны, Беларусі, Эстоніі ды Азербайджана.
 
Дарэчы, беларускі інтэлектуал летась ужо выйграваў еўрапейскае першынство па “Сваёй гульні”, а ў 2007 годзе быў трэцім. Сёлета ў фінале Улад перайграў двух расійскіх знатакоў - Ідэлію Айзятулаву з Санкт-Пецярбурга і Цімура Кафіятуліна з Масквы.

Улад Парыцкі: “Змагацца сёлета давялося ў асноўным супраць пытанняў. Рэдактар “Сваёй гульні” Аляксей Багаслоўскі ў гэтым годзе пераўзышоў сам сябе і склаў такі пакет пытанняў, каб самыя моцныя гульцы на 6 тэмах набіралі максімум па 150 балаў. Пры гэтым, адказваючы толькі дакладна [6 тэм “Сваёй гульні” – гэта 900 балаў. – Заўв. Еўрарадыё]”.

Студэнт філфака БДУ Улад Парыцкі выйграў Кубак Еўропы па “Сваёй гульні”
Улад Парыцкі

Беларускаму энцыклапедысту толькі 22 гады, і таму ён яшчэ двойчы зможа ўзяць удзел у Кубку Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнтаў.

Сёлета КЕС праходзіў у VI раз. У астатніх гульнях беларусы ўзялі дзве бронзы: каманда “Лавсановые волокна” ў “Што? Дзе? Калі?” і каманда “Хронически разумные United” у “Брэйн-рынгу”.

Студэнт філфака БДУ Улад Парыцкі выйграў Кубак Еўропы па “Сваёй гульні”
 
Студэнт філфака БДУ Улад Парыцкі выйграў Кубак Еўропы па “Сваёй гульні”


←Минчанин незаконно присвоил 20,8 тыс. долларов на продаже цветов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика