У Беларусі заўсёды ёсць манеўр у выбары інвестараў на будаўніцтва АЭС
«З кім будзем будаваць, цяпер вырашаецца. Ёсць прапановы карэйцаў, кітайцаў, французаў, могуць удзельнічаць амерыканцы, — адзначыў Віцязь. — Мы вывучаем, каб было больш танна, якасна і бяспечна».
Пры гэтым ён лічыць, што сродкі, затрачаныя на навуковае суправаджэнне будаўніцтва атамнай станцыі, стварэнне інфраструктуры, падрыхтоўку кадраў, апраўдаюць сябе. «Усё роўна станцыя будзе 100%, без атамнай энергетыкі мы не бачым сёння бяспекі энергасістэмы», — падкрэсліў вучоны.
Ён таксама падтрымлівае прапанову стварыць сумеснае з Расіяй прадпрыемства па збыце электраэнергіі, якая будзе выпрацоўвацца на АЭС і ў цэлым усёй энергетычнай сістэмай. «Гэтае пытанне трэба вывучаць з эканамічнага пункту гледжання», — адзначыў Віцязь. Вучоны лічыць, што для стварэння СП неабходна перш за ўсё стварыць адзіную энергетычную сістэму. «А гэта ўжо пытанне палітычнае, а не эканамічнае. Калі кіраўнікі дамовяцца, тады можна будзе палічыць і эканоміку, — сказаў ён. — Чым шырэй сістэма, тым яна больш бяспечная».
У Беларусі плануецца пабудаваць АЭС магутнасцю каля 2,4 тыс. МВт. Увод першага энергаблока чакаецца ў 2016 годзе, другога — у 2018 годзе. Мяркуецца, што станцыя будзе будавацца па праекце
Марына Носава, БелаПАН