Колькасць старых аўтамабіляў, што ўвозяцца ў Беларусь, плануецца скараціць

Источник материала:  
21.09.2010 11:03 — Новости Общества

Дадатковыя захады па скарачэнні колькасці ўвозімых у Беларусь старых аўтамабіляў будуць прыняты ў бліжэйшы час, паведаміў начальнік упраўлення рэгулявання ўздзеяння на атмасфернае паветра і водныя рэсурсы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Сяргей Заўялаў.

Прадстаўнік Мінпрыроды нагадаў, што ў Беларусі для аўтамабіляў, старэйшых за 14 гадоў, раней былі ўведзены спецыяльныя ўвазныя пошліны, дзякуючы чаму такога транспарту ў краіне стала намнога менш. Цяпер эколагі і транспартнікі рыхтуюць новыя меры для скарачэння колькасці старых аўтамабіляў. «Сярод першачарговых задач у гэтым напрамку — падзел аўтамабіляў на экалагічныя класы», — расказаў суразмоўцак. Такіх класаў будзе шэсць, у залежнасці ад выкідаў забруджвальных рэчываў. Увоз аўтамабіляў нізкіх экалагічных класаў плануецца абмежаваць, у тым ліку за кошт спецыяльных мытных плацяжоў.

Паводле слоў Сяргея Заўялава, колькасць увозімых старых машын зменшыцца і пасля ўніфікацыі беларускіх увазных пошлін на аўтатранспарт з расійскімі ў рамках Мытнага Саюза. «Аднак усё гэта пакуль перагаворны працэс, аб канкрэтных механізмах гаварыць пакуль рана», — падкрэсліў ён.

Паводле звестак Мінпрыроды на 1 студзеня гэтага года, аўтамабільны парк Беларусі налічваў 3,4 млн. транспартных сродкаў, што на 4,8% больш у параўнанні з узроўнем на аналагічную дату 2009 года. У мінулым годзе ў краіну ўвезена 174,7 тыс. аўтамабіляў, з якіх 11,8% — узростам да 3 гадоў,

28% — ад 3 да 7 гадоў, больш за 60% — звыш 7 гадоў.

Парк легкавых аўтамабіляў вытворчасці краін СНД зменшыўся ў параўнанні з узроўнем 2008 года на 19,6 тыс. адзінак, або на 2,7%. Знізіліся аб’ёмы спажывання аўтамабільнага паліва, у тым ліку бензіну — на 1,9%, дызпаліва — на 6,6%.

У сярэднім пры прабегу 15 тыс. км у год аўтамабілем спальваецца больш за 2 т паліва і спажываецца каля 30 т паветра. Пры гэтым у атмасферу выкідваецца каля 700 кг чаднага газу, 400 кг дыаксіду азоту, 230 кг вуглевадародаў і іншых забруджвальных рэчываў, агульная колькасць якіх складае больш за 200 найменняў. Больш за ўсё ад такіх выкідаў церпяць прыдарожныя палосы. Экалагічны маніторынг выявіў тэндэнцыю павелічэння ступені забруджвання глебы на такіх участках, што абумоўлена павелічэннем інтэнсіўнасці руху транспарту на дарогах. Найбольшае забруджванне глебы і расліннасці зафіксавана ў 10-метровай прыдарожнай паласе. У сувязі з гэтым зона да 10 м ад дарогі павінна быць цалкам выключана з сельгасвыкарыстання.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Правительство утвердило госпрограмму "Архивы Беларуси" на 2011—2015 годы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика