23 верасня ў Гродне
Запрашаем усіх, хто хоча ўзважыць усе плюсы і мінусы рэканструкцыі старажатныга храма, даведацца прафесійнае меркаванне, альбо ўжо мае сваю пазіцыю ў справе рэканструкцыі Каложы і хоча яе выказаць
Слуханні адбудуцца ў чацвер 23 верасня па адрасе: Будзёнага
Пачатак, а 18.30. Уваход вольны.
Некалькі апошніх месяцаў у гарадзенскіх СМІ ўладамі актыўна пераконваюць жыхароў Гродна ў неабходнасці рэканструкцыі Каложскай царквы. Абвешчаная неабходнасць не выглядае такой адназначнай, нават нягледзячы на тое, што ўжо адрапартавана аб тым, што 83% гродзенцаў падтрымліваюць ідэю аднаўлення царквы, а школьнікаў агітуюць скідвацца на рэканструкцыю храма.
Значная частка беларускіх мастацтвазнаўцаў, археолагаў і архітэктараў кажуць пра тое, што нельга прымаць паспешныя рашэнні аб «рэканструкцыі» гэтага каштоўнага помніка, сімвала нашага горада, бо рашэнні могуць аказацца фатальнымі. Мы яшчэ занадта мала ведаем пра Каложу, напрыклад пра пачатковы знешні выгляд храма, стылістыку яго пабудовы, стан Каложскай гары, каб быць упэўненымі ў станоўчых выніках рэканструкцыі.
Да ўдзелу ў грамадскіх слуханнях запрошаныя:
1. Лаўрэцкі Генадзь — аўтар і навуковы кіраўнік праекта рэстаўрацыі Каложы. Беларускі архітэктар і мастацтвазнавец. Узначальвае
2. Гліннік Вадзім — навуковы кіраўнік аб’екта «Гістарычны цэнтр г. Полацка», сябра рабочай групы па падрыхтоўцы дасье для ўключэння культурных каштоўнасцей г. Полацка ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.
3. Трусаў Алег — археолаг, кандыдат гістарычных навук, гісторык беларускай архітэктуры, кіраўнік археалагічных раскопак на Каложы ў
4. Габрусь Тамара — доктар мастацтвазнаўства, сябра Савету па манумэнтальным мастацтве Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
5. Лаўроўская Ірэна> — доктар мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры, Даследніца гісторыі і архітэктуры Брэста.
6. Трусаў Ігар — гарадзенскі гісторык архітэктуры.
7. Краўцэвіч Алесь — гарадзенскі гісторык і археолаг, доктар гістарычных навук.
8. Чарнатаў Вячаслаў — дацэнт кафедры архітэктурнага факультэта БНТУ
Будзе таксама агучана пазіцыя Армэна Сардарава, доктара архітэктуры, дэкана архітэктурнага факультэта БНТУ.