Амаль 86 працэнтаў грамадзян Беларусі не давяраюць апазіцыйным партыям

Источник материала:  

Апазіцыйным партыям не давяраюць 85,9 працэнта грамадзян Беларусі: 71,5 працэнта адзначылі графу "не", 14,4 працэнта — "хутчэй, не". Такія звесткі сацапытання, праведзенага ў жніўні 2010 года Аналітычным цэнтрам ЕсооM, паведамілі БЕЛТА ў цэнтры.

Апазіцыйным партыям давяраюць 3,1 працэнта рэспандэнтаў, а 2,2 працэнта — "хутчэй, так". Без адказу пытанне сацыёлагаў пакінулі 8,8 працэнта. У той жа час партыям, якія супрацоўнічаюць з уладай, давяраюць 48,6 працэнта грамадзян, "хутчэй" давяраюць — 18,2 працэнта. Не карыстаюцца яны папулярнасцю ў 16,6 працэнта апытаных ("не" — 7,4 працэнта, "хутчэй, не" — 9,2 працэнта). Не змаглі вызначыць сваё стаўленне да іх 16,6 працэнта ўдзельнікаў апытання. У час сацдаследавання апытаны 1,4 тыс. грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшых. Памылка выбаркі — у дапушчальных межах.

←Участников акции у костела святого Иосифа три часа держали лицом к стене

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика