Грашовыя выдаткі адной сям’і ў Мінску ў I паўгоддзі гэтага года ў сярэднім за месяц склалі 2 млн 151,3 тыс. рублёў, з якіх 1715,1 тыс. рублёў (79,7%) былі патрачаны на куплю ежы і харчаванне
па-за домам, аплату тавараў і паслуг, астатнія — на ўклады і зберажэнні, падаткі, узносы і іншыя плацяжы, выдаткі на ўласную гаспадарку.
Удзельная вага спажывецкіх расходаў у агульным аб’ёме грашовых расходаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізіўся на 2,4%. Пры гэтым павялічылася доля укладаў і зберажэнняў з 9% у I паўгоддзі 2009 г. да 11,4% у I паўгоддзі 2010 г.
На набыццё ежы і харчаванне па-за домам у I паўгоддзі адна сталічная сям’я траціла ў сярэднім за месяц 650,8 тыс. рублёў. Доля расходаў па гэтым паказчыку у параўнанні з I паўгоддзем 2009 г. зменшылася на 0,9%. Выдаткі на куплю нехарчовых тавараў павялічыліся на 8,5%, на аплату паслуг — знізіліся на 3,3%.
З агульнага аб’ёму спажывецкіх расходаў на куплю адзення, абутку, тканін прыходзілася 9% (у I паўгоддзі 2009 года — 8,6%), тавараў культурна-бытавога прызначэння, мэблі — 5,5% (7,5%), прадметаў асабістага карыстання і асабістыя паслугі — 3,5% (3,3%), на ахову здароўя — 3,6% (3,2%), адукацыя, культуру, адпачынак і спорт — 7,8% (6,5%), транспарт і сувязь — 17,5% (15,1%), аплату жыллёва-камунальных паслуг — 7,7% (7,7%).
Наяўныя даходы ў разліку на сям’ю ў сярэднім за месяц I паўгоддзя склалі ў Мінску 2 млн 198 тыс. рублёў. У разліку на аднаго чальца сям’і ў даляравым эквіваленце гэта больш за $305 (904,6 тыс. рублёў).
Удзельная вага хатніх гаспадарак з узроўнем сярэднедушавых наяўных даходаў ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму ў студзені-чэрвені гэтага года ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2009 засталася нязменнай — 0,7%.
Амаль палова (47,8%) сем’яў Мінска штомесяц мела ў сваім распараджэнні ў сярэднім на чалавека да 800 тыс., 30% — ад 800 тыс. да 1,2 млн., 22,3% — больш за 1,2 млн.
У агульным даходзе 69,5% складае заработная плата i даход ад прадпрымальніцкай дзейнасці, 17,6% — пенсіі, стыпендыі, дапаможнікі, 6,4% — матэрыяльная дапамога ад сваякоў, 1,5% — даход ад асабiстай падсобнай гаспадаркі.