“Кодэкс гонару” забараняе студэнтам ГДУ удзел у несанкцыянаваных акцыях
18.09.2010 15:24
—
Новости Общества
“Кодэкс гонару студэнтаў” пачалі распаўсюджваць у гомельскім дзяржуніверсітэце імя Ф. Скарыны. У дванаццаці артыкулах запісана, што мусіць выконваць студэнт дадзенага ВНУ: не спазняцца і не прапускаць лекцыі, добрасумленна вучыцца, "катэгарычна адмовіцца" ад тытуню і алкаголю на тэрыторыі ўніверсітэту, займацца фізкультурай.

Згодна з артыкулам №11, студэнт "не дапускае распаўсюджвання інфармацыі антыграмадскага зместу, накіраванай на дэстабілізацыю правапарадку, не ўдзельнічае ў несанкцыянаваных мінтынгах і акцыях".

Згодна з артыкулам №11, студэнт "не дапускае распаўсюджвання інфармацыі антыграмадскага зместу, накіраванай на дэстабілізацыю правапарадку, не ўдзельнічае ў несанкцыянаваных мінтынгах і акцыях".