З Днём Нараджэння!

Источник материала:  

З Днём Нараджэння!З Днём Нараджэння!Сёння, у такі цудоўны дзень сонечнага бабіна лета, свой дзень нараджэння адзначае Людміла Іванаўна Рыжанкова, першы намеснік галоўнага рэдактара нашай газеты. І гэта, напэўна, невыпадкова: усе самыя лепшыя якасці гэтай залатой пары года як бы перадаліся і самой Людміле Іванаўне. Мы ўсе, і сённяшнія Вашы калегі, і тыя, хто працаваў з Вамі раней (былых жа звяздоўцаў не бывае), усе-усе без выключэння, ад шчырае душы віншуем Вас, дарагая Людміла Іванаўна, з Днём нараджэння!

Нас па-добраму радуе Ваша энергія, аптымізм, Ваша здольнасць бачыць наперадзе перспектывы, уменне разумець людзей, заўважаць у кожным добрыя якасці, падтрымліваць словам і справай.

А пажадаць хочам шмат. Каб здароўе не давала збояў. Каб настрой заўсёды быў на вышыні. Дома хай будуць цяпло і дабрабыт. А яшчэ — бадзёрасці, сілы, надзеі, цярпення, мары і яе ажыццяўлення, радасці, энергіі, натхнення, захаплення ад кожнага дня! Хай спраўдзяцца Вашы жаданні, захаваецца ўсё добрае, што ёсць у Вашым жыцці, і прымножацца імгненні радасці і аптымізму. Няхай будзе больш сонечных дзён, цёплых дажджоў, каб хутчэй раслі моцныя баравікі...

←Акция в защиту костела святого Иосифа в Минске прошла без задержаний

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика