Дапамагчы птушкам

Источник материала:  

Сёння ў прыгарадзе Мінска — Мачулішчах, на тэрыторыі будучага біялагічнага заказніка "Сакаліны" адбудзецца дабрачынны валанцёрскі рэйд маркетолагаў Беларусі.

Дапамагчы птушкамЯк паведаміў рэдакцыі кіраўнік грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Віктар Пінчук, удзельнікі акцыі будуць займацца ўборкай тэрыторыі будучага заказніка, збіраць смецце на лясных палянах, добраўпарадкоўваць экалагічную сцежку, а таксама пад кіраўніцтвам спецыялістаў АПБ майстраваць і развешваць штучныя гняздоўі пустальгі.

Віктар Пінчук адзначыў, што заказнік "Сакаліны" ствараецца для захавання і вывучэння ўнікальнага прыроднага комплексу, на тэрыторыі якога жывуць рэдкія птушкі, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Нагадаю, што 2010 год у Беларусі аб'яўлены Годам пустальгі, прыгожай драпежнай птушкі сямейства сакаліных. Менавіта гэтая рэдкая птушка ўяўляе найбольшую прыродаахоўную каштоўнасць будучага заказніка "Сакаліны".

Валанцёрскі рэйд арганізаваны штабам прафесійнага конкурсу "Брэнд года" сумесна з ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Гэта першы сумесны сацыяльны праект прафесійнага згуртавання маркетолагаў, які атрымаў назву "Узляці высока". Нам вельмі прыемна, што сур'ёзныя кабінетныя работнікі пачалі больш актыўна цікавіцца праблемамі экалогіі і біялагічнай разнастайнасці нашай краіны.

Сяргей КУРКАЧ.

←Акция в защиту костела святого Иосифа в Минске прошла без задержаний

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика