Будзем жыць, як набяжыць

Источник материала:  

Жыццё раздольнае. Увесь час яно разгортваецца разнастайна. Аднак паўсюль жыццёвыя працэсы трымаюцца адзінай асновы, як бы не змяняліся ўмовы. Гэта выразна пададзена ў песні "Будзем жыць, як набяжыць" Ізмаіла Капланава і Алеся Бадака: "трэба трымацца роднае маці, любай старонкі, вернае жонкі". Уся пачуццёвая гама грунтуецца на любові і расквечваецца ёю. Яна актывізуе духоўную дзейнасць асобы, а грамаду робіць маналітнай, стваральнай.

Песня "Будзем жыць, як набяжыць" напісана пяць гадоў таму. Якаў Навуменка ўключыў яе ў свой рэпертуар — і яна хутка стала вядомай на ўсю краіну. Папулярнасці новаму вакальнаму твору спрыялі і мастацкая вобразнасць, блізкая да фальклорнай, і тэкст, у якім паэтычныя радкі нагадваюць крылатыя выразы, якія скіроўваюць на плённасць дзеянняў.

Будзем жыць, як набяжыць

Верш Алеся Бадака Музыка Ізмаіла Капланава

Там за гарою

Зноў пір гарою.

А за пагоркам

Плачацца горка.

А ў нашай хаце —

Не разабрацца:

Тое і гэта*

З лета ў лета.

Прыпеў:

Будзем жыць, як набяжыць,

То смяяцца, то тужыць.

А над намі грымне гром —

Будзем жывы, не памром!

Ой ёй-ёй, будзе ўсяк,*

Або гэтак, або так!

Каб не прапасці,

Здолець напасці,

Трэба старацца

Разам трымацца.

Трэба трымацца

Роднае маці,

Любай старонкі,

Вернае жонкі.

Прыпеў.

.

Хто нам паможа,

Ведаюць Божа,

Маці ды жонка,

Чарыца звонка.

Вып'е на свята

Той, хто багаты.

Бедны і ў будзень,

Ой, не забудзе.

Прыпеў.

* Апошнія два радкі запеву і прыпеву паўтараюцца.

←Акция в защиту костела святого Иосифа в Минске прошла без задержаний

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика