Фестываль "Клiч Палесся" арганiчна ўпiшацца ў агульны ўздым эканомiкi Палесся

Источник материала:  

Фестываль этнакультурных традыцый "Клiч Палесся" арганiчна ўпiшацца ў агульны ўздым i развiццё эканомiкi Палесся, дэманструючы ўсё багацце i ўнiкальнасць краю, яго самабытнасць i гiсторыка-культурную спадчыну. Аб гэтым заявiў прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на ўрачыстым адкрыццi фестывалю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-мiнiстр адзначыў, што дзяржаўная праграма па развiцці Прыпяцкага Палесся на 2010-2015 гады, iнiцыяваная i зацверджаная Прэзiдэнтам Беларусi, прадугледжвае iнвесцiраванне ў праекты больш як Br3,8 трлн. Будзе праведзена маштабная работа, якая дасць магчымасць павялiчыць прамысловую i сельскагаспадарчую вытворчасць у 1,7-1,8 раза. Рэалiзацыя гэтай праграмы дасць магчымасць вывесцi на новы ўзровень заработныя платы, стварыць новыя ўмовы працы i новую якасць жыцця мясцовага насельнiцтва.

Фестываль этнакультурных традыцый "Клiч Палесся" — гэта не толькi сведчанне вялiкай павагi да традыцыйнай культуры беларусаў, але i сведчанне нашага iмкнення захаваць спадчыну Палесся ва ўсёй яе шматграннасцi, падкрэслiў Сяргей Сiдорскi.

На яго думку, унiкальнасць прыпяцкага Палесся дае магчымасць выказаць упэўненасць, што фестываль "Клiч Палесся" стане прыкметнай з'явай культурнага жыцця Беларусi. Гэта ўнiкальнасць праяўляецца ў тым, што за кошт натуральных геаграфiчных умоў, у матэрыяльнай i духоўнай культуры гэтага краю — доўлiдстве, фальклоры, дыялектах, народна-прыкладным мастацтве — захавалiся многiя рысы, якiя бяруць пачатак з глыбокай даўнiны. Прэм'ер-мiнiстр выказаў таксама надзею, што "наш фестываль зверне на сябе ўвагу i прадстаўнiкоў замежных дзяржаў, паколькi ён садзейнiчае развiццю сусветнай культуры i супрацоўнiцтву памiж народамi".

На першы адкрыты фестываль этнакультурных традыцый "Клiч Палесся" прыехалi знакамiтыя землякi, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, замежных дыпламатычных мiсiй, акрэдытаваных у Беларусi. Сёння ў аграгарадку Ляскавiчы, дзе праходзiць фестываль, сабралася больш за 500 артыстаў прафесiяналаў i аматараў, а таксама каля 60 майстроў i рамеснiкаў, якiя прадэманструюць усё багацце талентаў прыпяцкага краю.

←Акция в защиту костела святого Иосифа в Минске прошла без задержаний

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика