ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
На Шры Ланцы ўзляцеў у паветра грузавік з Выбухоўкай: не менш за 60 загінулых

Сама меней 60 чалавек загінула ў пятніцу падчас выбуху на ўсходзе Шры Ланкі ў горадзе Батыкалоа, паведамляе Reuters са спасылкай на міністэрства абароны краіны. Паводле папярэдніх звестак, падарваўся кантэйнер з небяспечным рэчывам, які належаў кітайскай кампаніі. Фірма праводзіла дарожныя работы, а выбухоўку планавалася выкарыстаць для будаўніцтва шашы.

Насельніцтва Расіі не лічыць, што жыве ў эпоху шчасця

Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін у пятніцу на ІX Міжнародным інвестыцыйным форуме ў Сочы закрануў адразу некалькі важных тэм.

Ён адзначыў, што, на яго думку, расіяне сталі больш шчаслівымі за апошнія дзесяць гадоў. Падчас дыскусіі Пуціну нагадалі, што дзесяць гадоў назад, адказваючы на пытанне, якімі ён хоча бачыць расіян праз дзесяцігоддзе, ён адказаў: "Шчаслівымі". Кіраўнік урада лічыць, што так на самой справе і адбылося. Так, сацыялагічныя апытанні, паводле яго слоў, паказалі, што народ жыве лепш, чым 5—7 гадоў назад. Аднак самі расіяне не згодныя са сваім прэм'ерам і не адчуваюць сябе шчаслівымі так, як яму гэтага хацелася б. Згодна са звесткамі праведзенага гэтым летам апытання ў 155 краінах, у Расіі ўсяго 21 % насельніцтва адчувае тую эпоху шчасця, пра якую кажа Пуцін. З гэтым паказчыкам Расія заняла толькі 73-е месца ў рэйтынгу самых шчаслівых краін — паміж Украінай і Ліванам. 22 % расіян заявілі, што незадаволеныя сваім жыццём. 57 % грамадзян Расіі лічаць, што перажываюць рознага кшталту нястачы, якія не дазваляюць адчуваць сябе шчаслівымі.

Зніклая карціна коштам 1,3 млн. долараў упрыгожвала ванны пакой швейцара, які знайшоў яе

У Нью-Ёрку знайшлі карціну вядомага французскага жывапісца Каміля Каро "Партрэт дзяўчыны", якая знікла напрыканцы ліпеня. Яе прынёс у паліцыю швейцар адной з цэнтральных нью-ёркскіх гасцініц Франклін П'юнтас, які знайшоў карціну ў кустах. Нейкі час карціна ўпрыгожвала яго ванны пакой, паведамляе The New York Post.

Паводле слоў П'юнтаса, карціну ён знайшоў 29 ліпеня — гэта значыць, праз дзень пасля таго, як стала вядома аб прапажы шэдэўра коштам 1,35 млн долараў. Партрэт ляжаў у кустах побач з гатэлем на Пятай авеню, дзе працуе Франклін. Уладальніка карціны яму адразу адшукаць не ўдалося, і П'юнтас, паклаўшы палатно на захоўванне ў шафу, пайшоў у трохтыднёвы водпуск. Вярнуўшыся на працу, швейцар забраў партрэт дадому і павесіў яго ў сваім ванным пакоі. Швейцар аднавіў "расследаванне" і, на свой жах, высветліў, што яго знаходка можа мець прамое дачыненне да скандальнай гісторыі з прапажай шэдэўра французскага жывапісца. 12 верасня П'юнтас прыйшоў у паліцыю і ўручыў карціну Каро здзіўленым вартавым парадку. Следства ўжо пацвердзіла невінаватасць швейцара, зняўшы з яго магчымыя падазрэнні ў крадзяжы.

Гісторыя прапажы "Партрэта дзяўчыны" здавалася неверагоднай. Нейкі Джэймс Хагерці, які выступаў пасрэднікам у продажы палатна, заявіў яе ўладальнікам — Крысціне Траджэн і Томасу Дойлю, што згубіў карціну, калі вяртаўся ноччу ў гасцініцу на добрым падпітку.

У Лондане арыштавана пяць чалавек, якія, магчыма, рыхтавалі напад на Папу Рымскага

У Лондане затрымалі пяць чалавек, якія ўяўляюць патэнцыйную пагрозу для бяспекі Папы Рымскага Бенядыкта XVІ. Апошні знаходзіцца ў Вялікабрытаніі з візітам.

Як паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на Скотланд-Ярд, арышты былі праведзеныя ў пятніцу раніцай, узрост затрыманых — ад 25 да 50 гадоў. Адказваючы на пытанне пра нацыянальную прыналежнасць арыштаваных, у паліцыі абмежаваліся заявай, што ўсе яны "небрытанцы". Там выказалі задавальненне прынятымі мерамі бяспекі, дадаўшы, што ў цяперашні час ідуць вобыскі па шэрагу сталічных адрасоў. Паводле звестак BBC, арышты правяло контртэрарыстычнае паліцэйскае падраздзяленне на падставе звестак, атрыманых ад службаў разведкі. Пры гэтым не ўдакладняецца, ці ішла гаворка аб пагрозе для Папы або для кагосьці з яго асяродку.

←Акция в защиту костела святого Иосифа в Минске прошла без задержаний

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика