Перавярнулася маршрутка

Источник материала:  

У пятніцу а дванаццатай гадзіне іду па брэсцкай вуліцы Пушкінскай на тралейбусны прыпынак і... скрозь невялікі натоўп людзей бачу мікрааўтобус — маршрутнае таксі, якое ляжыць на баку. Побач стаіць іншамарка серабрыстага колеру са злёгку пабітай кабінай. Супрацоўнікі ДАІ заклапочана робяць сваю справу: вымяраюць, запісваюць. Адразу ўзніклі думкі аб ахвярах аварыі.

Перавярнулася маршрутка

Пазней высветлілася, што людзі моцна не пацярпелі. Як паведаміла начальнік аддзялення прапаганды і агітацыі Брэсцкага абласнога ДАІ Наталля САХАРЧУК, жанчына, вадзіцель легкавушкі, рухалася па вуліцы Пушкінскай і не прапусціла маршрутнае таксі № 7, якое ішло па вуліцы Камсамольскай — галоўнай дарозе. У выніку сутыкнення маршрутка перавярнулася. Чатыры пасажыры маршруткі дастаўленыя ў бальніцу. Траўмы яны атрымалі невялікія.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

←Акция в защиту костела святого Иосифа в Минске прошла без задержаний

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика