Мыта на аўтамабілі для грамадзянаў не зменіцца да 1 ліпеня 2011 года

Источник материала:  
17.09.2010 13:59 — Новости Общества
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі не прагназуе, што мыта на легкавыя аўтамабілі, якія ўвозяцца ў Беларусь грамадзянамі для асабістага карыстаньня зменіцца да 1 ліпеня 2011 года.

«У ДМК адсутнічаюць дадзеныя пра магчымую змену гэтай даты», — заявіў намеьнік старшыні ДМК Беларусі Сяргей Барысюк.

Начальнік прававога ўпраўленьня ДМК Беларусі Аляксандар Адзярэйка нагадаў, што памер мыта на ўвоз фізічнымі асобамі ў Беларусь легкавых аўтамабіляў для асабістага карыстання ўключаны ў пералік выняткаў Мытнага кодэксу Мытнага саюзу. У той жа час пытанне змены мытных ставак вырашаецца толькі пры ўзгадненні яго ўсімі краінамі Мытнага саюзу.

«Беларусь у аднабаковым парадку змяніць дату не мае магчымасці», — адзначыў Адзярэйка.

У студзені-жніўні юрыдычныя і фізічныя асобы завезьлі на тэрыторыю Беларусі 133 тыс. легкавых аўтамабіляў, пры гэтым 128 тыс. аўтамабіляў было ўвезена фізасобамі.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Мастер-класс по самообороне: приемы защиты TUT

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика