Сёння — дзень уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі
17.09.2010 10:02
—
Новости Общества
17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія ўвайшла ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, што было прадугледжана пратаколам да пакта Молатава і Рыбентропа пра падзел інтарэсаў ва Усходняй Еўропе.
Пратакол прадугледжваў уключэнне Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Усходняй Польшчы і Бесарабіі ў сферу інтарэсаў СССР, а Літвы і Заходняй Польшчы - у сферу інтарэсаў Нямеччыны.
1 верасня 1939 г нямецкія войскі ўварваліся на тэрыторыю Польшчы з захаду, а 17 верасня 1939 г. савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю тагачаснай польскай дзяржавы з усходу.
Вынікам паходу было не толькі аб’яднанне ў адно цэлае беларускай нацыі, але і сталінскія рэпрэсіі, вываз насельніцтва ў Сібір і на Поўнач. Эканамічныя новаўвядзенні таксама прывялі да збяднення і без таго незаможнага насельніцтва.
Падзяліцца навіной:
nn.by
nn.by