Старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі застаўся Леанід Козік

Источник материала:  

Старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі выбраны Леанід Козік. Такое рашэнне аднагалосна прынялі дэлегаты шостага з'езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які прайшоў учора ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да дэлегатаў з'езда, Леанід Козік сказаў: "Я буду працаваць гэтак жа, як і працаваў — на карысць Беларусі". Ён адзначыў, што федэрацыя выканала задачы, пастаўленыя перад ёй папярэднім з'ездам. Сёння відавочна, што за мінулыя гады дзякуючы выбранаму шляху канструктыўнага сацыяльнага партнёрства ФПБ стала згуртаванай, магутнай арганізацыяй, здольнай вырашаць любыя задачы ў інтарэсах працоўных.

Паводле апошніх звестак, у ФПБ цяпер зарэгістраваны больш як 4 млн грамадзян Беларусі.

←Таможня зарубила добро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика