Беларусь вывезе ў Расію адпрацаванае ядзернае паліва
16.09.2010 14:50
—
Новости Общества
Беларусь вывезе ў Расію некалькіх дзесяткаў кілаграмаў адпрацаванага ядзернага паліва, паведаміў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў НАН Беларусі Вячаслаў Куўшынаў.
«Пасля 20 гадоў перамоваў мы дамовіліся, і ў гэты момант ідзе загрузка ўрану ў кантэйнеры», — сказаў Куўшынаў.
Ён растлумачыў, што адпрацаванае паліва назапасілася ў Беларусі яшчэ за савецкім часам, калі інстытут распрацоўваў перасоўны атамны рэактар «Памір».
Паліва будзе вывезена ў Расію цягам паўтара месяцаў.
Падзяліцца навіной:
gazeta.ru
gazeta.ru