З
16.09.2010 09:26
—
Новости Общества
У Беларусі з 16 верасня павялічаны гранічныя адпускныя цэны на ялавічыну, свініну, малако і малочныя прадукты. Згодна з пастановай Міністэрства эканомікі, у вераьні і кастрычніку гранічныя адпускныя цэны на патушную ялавічыну павышаюцца на 4% на месяц, на патушную свініну — на 3% штомесяц.
Гранічныя адпускныя цэны на малако, кефір, смятану, тварог дадаткова павялічваюцца на 2%. Міністэрства эканомікі тлумачыць, што такое рашэнне прынята, каб кампенсаваць падаражанне малочнай і мясной прадукцыі і каб наблізіць цэны на дадзеныя прадукты да цэнаў у суседніх краінах.
Папярэдняе падаражанне малочных прадуктаў і мяса адбылося ў сярэдзіне ліпеня, тады яно склала 3%.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода