Рэцэпты ад продкаў. Учора мінчане частаваліся калдунамі графа Тышкевіча

Источник материала:  
Рэцэпты ад продкаў. 
Учора мінчане частаваліся калдунамі графа Тышкевіча

Беларускі гісторык Алесь Белы лічыць, што беларусы зноў пачынаюць цікавіцца нацыянальнымі, але даўно забытымі стравамі.

Учора ў сталіцы прайшла дэгустацыя прысмакаў, прыгатаваных па старадаўніх беларускіх рэцэптах, якія за гады карпатлівай працы сабраў у сваёй кнізе “Наша страва” Алесь Белы.— На жаль, сёння большасць беларусаў значна лепш знаёмыя з еўрапейскай або японскай кухняй, чым са сваёй нацыянальнай, — лічыць Алесь Белы. — Аднак ужо цяпер людзі пачынаюць разумець, што стравы — гэта таксама своеасаблівы брэнд. І з развіццём турызму ў краіне ўзрастае і цікавасць да традыцыйнай кухні. Бо нацыянальныя стравы — не проста смачная ежа, як падаецца на першы погляд. Гэта адлюстраванне самабытнасці і непаўторнасці народа.Для таго каб сабраць у адным выданні гэтак шмат забытых рэцэптаў, гісторыку прыйшлося нямала павандраваць па Беларусі. Але асноўнай крыніцай інфармацыі ўсё ж стала мемуарная літаратура XIX — пачатку XX стагоддзя.Алесь Белы шчыра падзяліўся рэцэптам графскіх калдуноў з чытачамі “Народнай газеты”:засмажыць дзве цыбуліны на патэльні, дадаць 150 грамаў пакрышаных грыбоў, смажыць разам адну хвіліну, ахаладзіць. Дадаць дробнапакрышаныя два звараныя яйкі, шынку, убіць сырое яйка, прыправіць соллю і перцам. Пакласці крыху начынкі на кружок з цеста, зляпіць калдун і старанна зашчыпаць краі. Варыць у добра падсоленай вадзе на слабым агні 5—6 хвілін пасля усплывання калдуноў на паверхню.

←Профессиональная защита

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика