Не садзіся ў тарцы

Источник материала:  

Так і толькі так ставілі памінальны стол (нагадвае літару "І") — у адзін рад, ад чырвонага кута і да парога. Дазвалялася і ў два рады, але абавязкова без "звязуючага" стала.

 На вугал стала, зарыентаваны ў чырвоны кут, ставілі спецыяльны знак "прысутнасці" таго, дзеля каго сабраліся жывыя, — сподак і чарку для нябожчыка.

 Побач (першым), пад абразамі, садзіўся самы стары мужчына, а затым (зноў-такі па ўзросце) рассаджваліся ўсе астатнія: чым далей ад чырвонага кута, тым маладзей.

 Нормамі звычаёвага права катэгарычна забаранялася садзіць за памінальны стол членаў роду, якія не прайшлі ўсе этапы сацыялізацыі: дзяцей і моладзь перадшлюбнага ўзросту.

 Неабходна звярнуць увагу яшчэ на адзін важны нюанс пасадкі гасцей за сталом. На вяселлі ўся радня садзілася сямейнымі парамі, на памінках — паасобку, дакладней, адзін насупраць аднаго: мужчыны — з правага боку, уздоўж сцяны ад двара, жанчыны — злева ад уваходу, бліжэй да той часткі хаты, функцыянальна-рытуальным цэнтрам якой была печ.

 Да цяперашняга часу захоўвае сваю актуальнасць і забарона садзіць каго-небудзь у тарцы памінальнага стала. Абрус, якім засцілалі стол на вяселле, на дзень нараджэння ці з нагоды юбілею, клалі правым бокам, а на памінальны (на "траціны", "дзевяціны", "саракавіны", "угодкі", на Радаўніцу і Змітраўскія Дзяды) — наадварот, левым. Па-рознаму клалі і прыборы: лыжку і відэлец выемкай уверх — на вясельным стале, выемкай уніз — на памінальным (перавернутая лыжка нагадвае заход сонца).

Аксана Катовіч, Янка Крук.

←В Беларуси стартовал конкурс на лучшего «ангела света»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика