Кардонны міліцыянер стаіць кругласутачна

Источник материала:  

Кардонны міліцыянер стаіць кругласутачнаНа аўтадарозе Ваўкавыск—Баранавічы, на перасячэнні двух раёнаў — Зэльвенскага і Слонімскага, — нядаўна з'явіўся вось такі супрацоўнік аўтаінспекцыі. Праўда, ён не сапраўдны, а зроблены з кардону. Муляж супрацоўніка ДАІ выраблены ў натуральную велічыню, абклеены каляровай святлоадбівальнай стужкай, таму добра бачны і днём, і ноччу ўсім вадзіцелям, якія едуць па трасе. Здалёк здаецца, што гэта сапраўды выйшаў на дарогу аўтаінспектар. І гэта невыпадкова: кардонны міліцыянер пастаўлены на больш аварыйным участку аўтадарогі.

Сяргей ЧЫГРЫН.

←В Беларуси стартовал конкурс на лучшего «ангела света»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика