"Выйду ноччу ў поле з канём..."

Источник материала:  

Конная экспедыцыя з Літвы паўторыць шлях князя Вітаўта да Чорнага мора

Дзесяць непрафесійных вершнікаў пройдуць ад Літвы да Чорнага мора па шляху, якім 600 гадоў таму ехаў вялікі князь ВКЛ Вітаўт. "2000 км гісторыі" — так гучыць назва адмысловага краязнаўчага праекта літоўскіх авантурыстаў: за 40 дзён удзельнікі экспедыцыі плануюць пераадолець 2000 кіламетраў. Праект стартаваў 8 верасня — разам з вершнікамі ў падарожжа выправілася і здымачная група.

Конная экспедыцыя на сваім шляху плануе наведаць больш за 20 важнейшых гістарычных аб'ектаў ВКЛ, дасягнуўшы ў выніку ўкраінскага горада Ачакава. На гэтым тыдні коннікі пераадолелі межы Беларусі. Іх шлях праходзіў праз населеныя пункты Крэва — Гальшаны — Ліда — Навагрудак — Мір — Нясвіж — Слонім — Косава — Ружаны — Брэст.

Ляснік, рэкламшчык, бізнэсмен, землеўласнік, прадпрымальнік... Сацыяльны пласт вершнікаў разнастайны: выклік гісторыі кінулі восем мужчын і дзве жанчыны.

Адна з іх — Нерынга Кулакайтэ — дзеля ўдзелу ў праекце нават згадзілася пакінуць з мужам маленькую дачку. Нерынга — выпускніца Вільнюскай акадэміі выяўленчых мастацтваў, займаецца візуальнымі праектамі. Але аматарка гісторыі ў ёй усё ж перамагае.

— Пакуль у нас не ўзнікала вялікіх цяжкасцяў, мы прытрымліваемся графіка і настроеныя аптымістычна, — гаворыць капітан экспедыцыі, віцэ-мэр Вільнюса Гінтаўтас Бабравічус. — За дзень, як і планавалася, праходзім па 50 км.

Сваё падарожжа ўдзельнікі экспедыцыі пераадольваюць на конях маларослай пароды — жамойцкай, якія вядомыя перш за ўсё сваёю вынослівасцю і кемлівасцю. Кажуць, у часы Вітаўта менавіта на такіх конях і ездзілі ваяры ВКЛ. Але на сёння яна паступова знікае. Выкарыстоўваючы для свайго падарожжа коней гэтай пароды, літоўцы спадзяюцца прыцягнуць увагу грамадскасці да яе захавання.

Ілья ЛАПАТО.

 

←В Беларуси стартовал конкурс на лучшего «ангела света»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика