ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
У Інданэзіі расійскія інжынеры атруціліся тэхнічным спіртам

У целах траіх расійскіх інжынераў, якія памерлі 13 верасня ў Інданэзіі, знойдзены сляды метанолу.

На атручванне метылавым спіртам паказваюць і рэчыўныя доказы: побач з целамі былі знойдзены ёмістасці, у адной з якіх знаходзіўся алкагольны напой, а ў другой — алкагольны напой, разведзены метанолам. Раней таксама выказвалася здагадка, што Сяргей Варонін, Аляксандр Палтарак і Віктар Сафонаў былі атручаныя. Па словах экспертаў, двое расіян, шпіталяваных 14 верасня з сімптомамі атручвання, таксама, па ўсёй бачнасці, спажылі метанол, але ў меншай колькасці — у бальніцы застаецца толькі адзін з іх, другі пацярпелы ўжо выпісаны. Усе расіяне, якія атруціліся, уваходзілі ў склад групы спецыялістаў АКБ "Сухой", якая абслугоўвала шэсць закупленых у Расіі знішчальнікаў Су-27СКМ і Су-30МК2.

Турэцкае судна ўрэзалася ў прычал

На грэчаскім востраве Кос у прычал урэзалася турэцкае судна Aegean Cat.

На борце судна знаходзіліся 213 пасажыраў, галоўным чынам турыстаў-брытанцаў, і шасцёра членаў экіпажа, грамадзян Турцыі. У выніку сутыкнення 25 чалавек атрымалі раненні, яны дастаўлены ў бальніцу вострава, пяцёра пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.

У Нью-Ёрку машыны для галасавання прывялі да сварак

Непаладкі ў працы новых электронных машын для галасавання прывялі да шматлікіх сварак і канфліктаў на выбарчых участках у Нью-Ёрку.

Выбарчыя ўчасткі на праймерыз у горадзе Нью-Ёрк і некалькіх акругах штата Нью-Ёрк павінны былі адкрыцца 14 верасня. Аднак на некаторых участках супрацоўнікі выбарчых камісій не змаглі наладзіць работу машын для галасавання, што прывяло да чэргаў выбаршчыкаў. У цэлым не менш за 71 выбарчы ўчастак пачаў працу са спазненнем. Мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг усклаў адказнасць на службоўцаў, якія займаліся падрыхтоўкай выбараў. На закуп новага абсталявання для нью-ёркскіх выбарчых участкаў у 2010 годзе было выдаткавана каля 50 мільёнаў долараў.

Ад Украіны патрабуюць грошы за збіты лайнер

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙАвіякампанія "Сібір" мае намер спагнаць з Украіны новую кампенсацыю ў сувязі з інцыдэнтам амаль дзесяцігадовай даўнасці, калі ППА выпадкова збілі пасажырскі лайнер Ту-154М над Чорным морам.

Расійскі перавозчык ініцыюе аднаўленне судовага разгляду. З гэтай мэтай кіраўніцтва авіякампаніі падало супраць Мінабароны і Дзяржказначэйства Украіны іск у Гаспадарчы суд Кіева. У якасці кампенсацыі расіяне спадзяюцца атрымаць 15,32 мільёна долараў. Сума іску складаецца з кошту знішчанага лайнера — 6,37 мільёна; 197,4 тысячы, выдаткаваных на расследаванне катастрофы; 17,4 тысячы страхоўкі; 4,83 мільёна страчанай выгады ў сувязі са стратай паветранага судна і яшчэ 3,9 мільёна ў якасці кампенсавання маральнай шкоды. На дадатковыя выплаты разлічваюць і сваякі загінулых у выніку катастрофы пасажыраў. Трагедыя адбылася 4 кастрычніка 2001 года, калі ўкраінскія вайскоўцы падчас вучэнняў на палігоне ў Феадосіі выпусцілі ракету, якая трапіла ў лайнер авіякампаніі "Сібір", што выконваў рэйс па маршруце Тэль-Авіў — Новасібірск. У выніку лайнер падарваўся, а 78 чалавек, якія знаходзіліся на яго борце, загінулі.

Духі спынілі цягнік... бегемотам?

У Мазамбіку чыгуначнае паведамленне на лініі, якая злучае порт Бейра з Замбіяй, часова было спынена пасля сутыкнення цягніка з бегемотам. Толькі нядаўна гэтая чыгунка была адноўлена пасля доўгіх гадоў грамадзянскай вайны і разрухі.

Жывёла загінула. Ад сутыкнення пацярпеў і чыгуначны састаў. Надоечы іншы цягнік урэзаўся ў Мазамбіку ў статак кароў на лініі, якая вядзе ў суседняе Каралеўства Свазіленд. Мясцовыя жыхары лічаць, што ўсё гэта адбываецца нездарма. Па іх вераваннях, духі продкаў угневаліся, што аднаўленне працы чыгункі не было абстаўлена неабходнымі абрадамі, і таму менавіта з-за іх адбываюцца сутыкненні цягнікоў з жывёламі.

←В Беларуси стартовал конкурс на лучшего «ангела света»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика