У апостальскую нунцыятуру перадалі подпісы ў абарону касцёла св. Язэпа
Усяго падчас кампаніі, якая доўжылася тры тыдні, былі сабраныя 6,5 тыс. подпісаў. Паўтары тысячы з іх пададзены праз касцёл на Гродзеншчыне, тысячу подпісаў людзі з розных гарадоў самастойна дасылалі ў Адміністрацыю прэзідэнта. Чатыры тысячы подпісаў, сабраныя ў Мінску, цэнтралізавана былі перададзеныя 15 верасня ў Пасольства Ватыкана ў Мінску, парламент і Адміністрацыю прэзідэнта. «Гэта адмыслова робіцца пасля пачатку прэзідэнцкай кампаніі, — паведаміў сустаршыня БХД Павел Севярынец. — Толькі падчас выбарчых кампаніяў у нашай краіне можна нешта вырашыць, бо тады рэжым звяртае ўвагу на патрабаванні грамадскасці."
Подпісы, пададзеныя ў нунцыятуру, прыняў пасол Ватыкана Марцін Відавіч, у адміністрацыі прэзідэнта — кіраўнік аддзела па стасунках з грамадскасцю Пётр Катушкін, у палате прадстаўнікоў — супрацоўніца аддзела па зваротах грамадзянаў Раіса Лабкоўская.
Заўтра каля касцёла св. Язэпа адбудзецца акцыя салідарнасці. З 16 верасня акцыі ў абарону храма будуць адбывацца штодня, а
Арганізатары збору подпісаў зазначаюць пра недапушчальнасць з’яўлення гатэльных забаваў і казіно ў месцы малітвы.
На сённяшні момант у былым кляштары бернардынцаў 17 стагоддзя плануецца размесціць гатэльны комплекс. Вернікі
Юльян Місюкевіч