Конкурс на
15.09.2010 11:08
—
Новости Общества
У Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі з верасня пачалося навучанне ўкраінскіх студэнтаў па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура».
Як адзначае БЕЛТА, конкурс на новую спецыяльнасць быў досыць высокім — 14 чалавек на месца. Вышэй за гэты быў толькі конкурс на спецыяльнасць «англійская мова» — 17 чалавек на месца.
У выніку за дзяржаўны кошт беларускую мову і літаратуру будуць вывучаць 8 студэнтаў. А яшчэ шэсць чалавек залічаныя на кантрактную форму навучання. Дарэчы, частка навучэнцаў — этнічныя беларусы.
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё