У Беларусі вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд
Яшчэ адзін удзельнік злачыннай групы, Аляксандр Сычоў, прыгавораны да пажыццёвага зняволення.
Кіраўнік банды, заснавальнік Беларускага рэспубліканскага аб’яднання
Паводле следства, трое грамадзян учынялі разбойныя напады на ўладальнікаў дарагіх аўтамабіляў, калі тыя адпачывалі на абочыне трасы. Іх цікавілі аўтамабілі з небеларускай рэгістрацыяй. Тых, хто спрабаваў аказаць супраціўленне, расстрэльвалі. На пасяджэнні суда сярод іншых злачынстваў пракурорам былі абнародаваны факты забойства чатырох чалавек. Маёмасць, выкрадзеная ў загінулых, рэалізоўвалася.
Слуханні прайшлі на адкрытым судовым пасяджэнні.
Удзельнікі злачыннай групы асуджаны адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку па ч. 2 арт. 139 (забойства).
Сычоў і Мялік сваю віну поўнасцю прызналі, прасілі прабачэння ў сваякоў забітых, выказвалі просьбы аб паблажцы.Прыгавор можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён. Пра намер зрабіць гэта ўжо заявілі адвакаты асуджаных.
***
Як раней паведамлялася, у сакавіку 2010 года ў Беларусі былі расстраляны
Нагадаем, увядзенне мараторыя на смяротную кару з’яўляецца абавязковай умовай для аднаўлення статусу спецыяльнага запрошанага для Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН