ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Авіякатастрофа ў Венесуэле: 36 чалавек выжылі

Двухматорны самалёт ATR-42, які належыў венесуэльскай дзяржаўнай авіякампаніі Convіasa разбіўся за дзесяць кіламетраў на ўсход ад Пуэрта-Ордаса. На борце самалёта знаходзіўся 51 чалавек, уключаючы чацвярых членаў экіпажа.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙНа месцы здарэння выратавальнікі знайшлі 36 выжыўшых пасажыраў, 15 чалавек загінула. Паводле папярэдніх звестак, крушэнне адбылося з-за тэхнічнай няспраўнасці. Камандзір паветранага судна перад аварыяй паспеў паведаміць дыспетчарам "пра страту кантролю" над лайнерам. Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес аб'явіў тродзённую жалобу ў сувязі з гібеллю людзей у катастрофе.

Учора ў Венесуэле адбылося яшчэ адно здарэнне: ваенны верталёт сутыкнуўся з даследчым суднам ВМС. Раненнi атрымалi пiлот верталёта i чацвёра членаў каманды карабля, другi пiлот i пасажыр верталёта лiчацца знiклымi без звестак.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Венесуэлы Уга Чавесу, усяму брацкаму народу гэтай краіны, а таксама родным і блізкім загінулых.

Абама выдаў трэцюю кнігу

Прэзідэнт ЗША напісаў кніжку для дзяцей. Сваю літаратурную працу цяперашні гаспадар Белага дома назваў вельмі адыёзна — "Я цябе апяваю: ліст маім дочкам".

Сваю кніжку прэзідэнт Злучаных Штатаў прысвяціў 13 выбітным амерыканцам. На яе вокладцы намаляваныя дочкі Абамы Саша і Малія, якія выгульваюць прэзідэнцкага сабаку Бо на залітым сонцам лужку. У кніжцы ўсяго 40 старонак, і яна прызначана для дзяцей пасля трох гадоў. Кошт літаратурнага твора Абамы складзе 17 долараў 99 цэнтаў. Барак Абама ўжо можа называцца пісьменнікам. З-пад яго пяра выйшлі дзве кнігі для сталых чытачоў: "Дзёрзкасць надзеі" і "Мары майго бацькі". Абодва выданні прадаваліся ў ЗША шматмільённымі тыражамі. 

Манака апярэдзіў Лондан

На сусветным рынку нерухомасці ўсталяваны новы рэкорд па кошце здзелкі. Пентхаўс у Манака прададзены за 306,5 мільёна долараў.

Агульная плошча двухпавярховага пентхаўса ў комплексе La Belle Epoque складае 1600 квадратных метраў. Кватэра падзелена на дзве жылыя секцыі, у кожнай з якіх ёсць кіназала, кухня, ванныя пакоі, спальні і гасцёўня. Таксама ў кватэры размяшчаецца спа-салон, гульнявы пакой, бібліятэка і сад. Раней пентхаўс належаў аднаму з самых багатых людзей свету, знакамітаму бразільскаму банкіру ліванскага паходжання Эдмону Сафрэ. У 1999 годзе 67-гадовы мільярдэр загінуў у выніку пажару, які ўзнік у кватэры. Ранейшы рэкорд на рынку жылля належаў лонданскай кватэры, якая ў ліпені была прададзена за 220 мільёнаў долараў.

У Германіі з'явіліся псіхічна хворыя цацкі

Нямецкая кампанія-вытворца мяккіх цацак Parapluesch занялася выпускам цацак, якія пакутуюць на вострую форму дэпрэсіі і іншыя псіхічныя парушэнні.

Аўтарам незвычайных цацак стаў 36-гадовы Марцін Кітштэйнер. Паводле яго слоў, спачатку ён хацеў зрабіць падарунак сяброўцы, але потым падумаў, што ў гэтай ідэі штосьці ёсць, бо "дзеці і дарослыя любяць свае цацкі і шкадуюць іх". Так, у набор хворых цацак уваходзіць пяць жывёл: чарапаха Dub з цяжкай дэпрэсіяй, змяя Sly, якая пакутуе на страшныя галюцынацыі, авечка Dolly з раздвойваннем асобы і кракадзіл, які пакутуе на незразумелы страх вады. Як адзначыў Кітштэйнер, такія мяккія цацкі могуць дапамагчы і некаторым дарослым. Да гэтага нетрадыцыйнага набору дадаецца медыцынская карта з гісторыямі хваробаў цацкі. Каштуе ўсё гэта "задавальненне" каля 130 еўра.

←300 семей безработных с начала года переселились на новое место жительства и работы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика