У бліжэйшыя гады ледніковага перыяду ў Беларусі не будзе

Источник материала:  

Польскія метэаролагі падрыхтавалі даволі смелы прагноз пра тое, што сёлета зіма ў Еўропе можа стаць самай суровай за апошняе тысячагоддзе. Кліматолагі Польшчы тлумачаць свае меркаванні згасаннем Гальфстрыма — цёплага цячэння Атлантычнага акіяна. Згодна з інфармацыяй тутэйшых спецыялістаў, хуткасць Гальф-стрыма зменшылася ажно ўдвая толькі за некалькі апошніх гадоў. А зараз гэта цячэнне ўжо не будзе паспяваць кампенсаваць холад арктычнага паходжання. Навукоўцы Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі суседняй краіны ўпэўненыя, што аслабелае атлантычнае цячэнне ўжо пачало мяняць клімат у краінах Скандынавіі. Гэта можа выклікаць кліматычную катастрофу, бо пры поўным спыненні Гальфстрыма ў Еўропе пачнецца ледніковы перыяд, а ў Скандынавіі ўзнікне буйны ледавік.

Галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава паведаміла рэдакцыі пра тое, што ў бліжэйшыя гады моцнае пахаладанне нашай краіне не пагражае. Увогуле, сусветныя метэаролагі прагназуюць, што наступныя 10 гадоў на планеце будзе працягвацца пацяпленне клімату. Разам з тым, у перыяд глабальных кліматычных змен, сезоннае, не вельмі працяглае ваганне ўмоў надвор'я можа "падкідваць" пэўным рэгіёнам сур'ёзныя сінаптычныя сюрпрызы. Сапраўды, на фоне слабай актыўнасці Атлантыкі на тэрыторыю Беларусі зімой можа зацягвацца даволі халоднае арктычнае паветра, лічыць Вольга Фядотава. Справа толькі ў тым, як доўга такое халоднае ўварванне будзе працягвацца. У апошнія гады марознае надвор'е ў нашай краіне амаль заўсёды чаргавалася з плюсавымі адлігамі.

Разам з тым, прагнозы на зіму польскіх метэаролагаў не супадаюць з паказчыкамі назіранняў амерыканскага аэракасмічнага агенцтва. Іх спадарожнікавыя даследаванні паказваюць, што Гальфстрым, наадварот, стаў цяплейшым за апошнія 20 гадоў. А гэта сведчыць пра тое, што нас, магчыма, зноў чакае мяккае зіма.

Аднак Вольга Фядотава, нягледзячы на магчымы цёплы доўгатэрміновы прагноз на зіму (такі прагноз пакуль толькі рыхтуецца расійскімі спецыялістамі), упэўненая, што нам трэба сур'ёзна рыхтавацца да зімы, каб народная гаспадарка была гатовая нават да моцных маразоў. Так, мінулы студзень паказаў, што сур'ёзная зіма можа быць і ў Еўропе...

Сяргей КУРКАЧ.

←300 семей безработных с начала года переселились на новое место жительства и работы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика