Пабачыў свет юрыдычны дапаможнік
— Па сутнасці гэта перавыданне аналагічнай кнігі, якая выйшла некалькі гадоў таму і аказалася вельмі запатрабаванай, — гаворыць Алег Канстанцінавіч. — У «Хатнім адвакаце» сабраны адказы на самыя разнастайныя і распаўсюджаныя юрыдычныя пытанні: як правільна аформіць продаж кватэры, уступіць у права на спадчыну і г.д. На вялікі жаль, многія людзі ў Беларусі юрыдычна непісьменныя, сутыкаючыся з нейкай праблемай, яны не ведаюць, з чаго пачаць, з якога боку да яе падступіцца. Незалежныя юрысты і праваабаронцы не ў сілах асабіста дапамагчы кожнаму. «Хатні адвакат» стаў свайго роду юрыдычным дапаможнікам.
Большая частка паўтаратысячнага накладу «Хатняга адваката» будзе накіравана праваабаронцам у розныя рэгіёны Беларусі, бо юрыдычная пісьменнасць людзей у рэгіёнах меншая, чым у сталічных жыхароў. Кніга будзе распаўсюджвацца абсалютна бясплатна ўсім жадаючым.
Частка накладу таксама будзе знаходзіцца і ў рэдакцыі «Народнай Волі».
Народная воля