"Шэраг СМІ разгарнулі кампанію па дэзынфармацыі насельніцтва наконт смерці журналіста А. Бябеніна"

Источник материала:  

Некаторыя СМІ, асвятляючы смерць журналіста Алега Бябеніна, праводзяць адносна Беларусі кампанію па дэзынфармацыі насельніцтва. Аб гэтым учора заявіў журналістам намеснік генеральнага пракурора Беларусі Андрэй Швед, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Швед адзначыў, што ў шэрагу СМІ з'яўляюцца суб'ектыўныя меркаванні, недакладныя звесткі, якія датычацца названага інцыдэнту. Разам з тым намеснік генпракурора падкрэсліў, што пракурорскія работнікі дзейнічаюць у рамках КПК, а таксама іншых законаў і ніякі націск на іх не дапушчальны.

Цяпер следства адпрацоўвае дзве асноўныя версіі: самагубства і забойства з інсцэніроўкай самагубства. Па выніках праведзенай праверкі і іншых мерапрыемстваў пакуль не атрымана ніякіх даных, якія ставілі б пад сумненне першую версію. Аднак другая ўсё роўна не здымаецца і адпрацоўваецца ў поўным аб'ёме.

Як паведаміў Андрэй Швед, ужо ўстаноўлены шэраг бясспрэчных фактаў. У прыватнасці, вядома, што 2 верасня Алег Бябенін па сваёй ініцыятыве ўзяў ключы ад дачнага доміка і паехаў у вёску Пярхурава Дзяржынскага раёна, дзе і размяшчаецца дача. Па дарозе ён набыў спіртное, пасля куплі або ў яе момант ён зрабіў званок асабістага характару, змест якога пракуратура не мае права паведамляць. У далейшым ён адхіляў усе ўваходныя званкі і размаўляў з дапамогай СМС, змест якіх таксама меў асабісты характар і не можа быць раскрыты грамадскасці па этычных меркаваннях. Пасля гэтага ён увесь час знаходзіўся ў вёсцы Пярхурава. Пакуль няма ніякіх даных аб тым, што да яго смерці маюць дачыненне пабочныя асобы. Слядоў барацьбы не знойдзена, асабістыя рэчы не зніклі. Паводле папярэдніх даных, у момант смерці ён знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Прычым спіртное было выпіта за пэўны час да яго смерці.

Між тым шэраг СМІ, як ужо было сказана, распаўсюджваюць недакладныя звесткі. Напрыклад, заяўляецца, што цела знайшоў брат нябожчыка, хоць на самай справе гэта зрабілі знаёмыя яго жонкі. Паведамленне аб тым, што ў загінулага была зламана нага, а на целе знойдзены сінякі — таксама хлусня, адзначыў Андрэй Швед. Ён падкрэсліў, што тым, хто спрабуе паказаць дасведчанасць у акалічнасцях гібелі журналіста праз СМІ, неабходна спыніць кампанію па дэзынфармацыі насельніцтва. Пракуратура пра ўсё паведаміць пасля правядзення праверкі. На думку намесніка генпракурора, не трэба рабіць з трагедыі піяр.

Ён таксама падкрэсліў, што цяпер праводзіцца комплекснае экспертнае даследаванне. Беларусь прыняла беспрэцэдэнтныя меры ў сувязі з расследаваннем гэтага інцыдэнту. Рэспубліка аб'явіла аб тым, што да работы могуць падключыцца эксперты-крыміналісты з краін АБСЕ. Калі неабходна, будзе праведзена эксгумацыя цела. У выпадку, калі хто-небудзь мае дадатковую інфармацыю адносна гібелі Алега Бябеніна, то ён можа звярнуцца ў праваахоўныя органы.

Як паведамлялася, па заключэнні судова-медыцынскага эксперта, на трупе Алега Бябеніна не знойдзена якіх-небудзь цялесных пашкоджанняў, за выключэннем странгуляцыйнай баразны (чырвоны след на шыі ад вяроўкі). Смерць надышла ад механічнай асфіксіі ў выніку сціскання дыхальных шляхоў пятлёй пры павешанні. Існуючыя даныя паказваюць на тое, што Алег Бябенін учыніў самагубства. Разам з тым праваахоўнікі праводзяць праверку, каб устанавіць іншыя акалічнасці здарэння.

←Показ Max Azria на Неделе моды в Нью-Йорке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика