Беларусь і Расія да канца года падпішуць новае пагадненне аб пастаўках сельгаспрадукцыі

Источник материала:  

Пра гэта заявіў учора журналістам у Санкт-Пецярбургу прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, мінсельгасхарчы дзвюх краін вядуць актыўны дыялог, абмяркоўваючы перспектывы паставак мясной і малочнай груп тавараў. Чакаецца, што на пасяджэнні калегіі двух міністэрстваў будзе падпісаны дакумент, які вызначыць, якім чынам будуць ажыццяўляцца пастаўкі сельгаспрадукцыі.

"Цяпер мы з урадам Расіі заканчваем падрыхтоўку дакументаў па адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюза, адным з пытанняў з'яўляецца работа на сельгасрынках, — расказаў Сяргей Сідорскі. — Гэта пагадненне мае высокую ступень гатоўнасці, над ім працуюць эксперты як у Мінску, так і ў Маскве". Паводле слоў прэм'ер-міністра Беларусі, пагадненне па пастаўках сельгаспрадукцыі будзе падпісана да 1 студзеня наступнага года.

←Показ Max Azria на Неделе моды в Нью-Йорке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика