Тыдзень бабінага лета і дажджы

Источник материала:  

Пахаладае толькі бліжэй да выхадных

Сёння Беларусь застанецца ў зоне павышанага атмасфернага ціску з камфортным надвор'ем, што завітала да нас з боку поўдня Еўропы. Толькі ўвечары да паўночна-заходніх раёнаў падыдзе слабы атмасферны фронт, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Таму ў аўторак будзе сухое цёплае надвор'е, а ўвечары месцамі ў Гродзенскай і па захадзе Віцебскай вобласці магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы 7—13, удзень — 18—24 градусы. У сераду ў краіну завітае шырокі атлантычны цыклон з боку Скандынавіі, таму па паўночным захадзе і ў цэнтральных раёнах пройдзе кароткачасовы дождж. Раніцай у асобных раёнах па паўднёвым усходзе магчымы туман. Уначы будзе 8—14, удзень — 15—21, а па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 25 градусаў.

Сіноптыкі прагназуюць, што ў чацвер кароткачасовыя дажджы будуць назірацца ўжо амаль паўсюдна на тэрыторыі Беларусі, удзень месцамі навальніцы. Тэмпература ўначы 7—14, удзень 16—23 градусы. У пятніцу ападкаў стане значна менш. Толькі ўначы на паўднёвым усходзе, а ўдзень месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, часам навальніцы. Уначы будзе ад 6 цяпла на захадзе да 13 на ўсходзе, удзень — 16—21.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, у выхадныя да нас завітае больш халоднае паветра з боку Балтыйскага мора. Павялічыцца воблачнасць, зноў у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У суботу ўдзень на паўднёвым усходзе магчымыя навальніцы. Тэмпература ў суботу ўначы 7—14, удзень — 14—20, а ў нядзелю яшчэ на некалькі градусаў халадней.

Сяргей КУРКАЧ.

←Показ Max Azria на Неделе моды в Нью-Йорке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика