ВУП Беларусі ў студзені—жніўні вырас на 6,1 працэнта

Источник материала:  

Аб'ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені—жніўні 2010 года павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах на 6,1 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, у 2010 годзе прадугледжаны рост ВУП на 11—13 працэнтаў.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі за восем месяцаў 2010 года склала 109,8 працэнта (гадавы прагноз 110—112 працэнтаў) да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года і перавысіла Br100,137 трлн. Выпуск спажывецкіх тавараў склаў Br22,336 трлн (112 працэнтаў), у тым ліку харчовых — Br12,087 трлн (111,1 працэнта), нехарчовых — Br8,906 трлн (113,6 працэнта). Прагноз на 2010 год па вытворчасці спажывецкіх тавараў — 114—115 працэнтаў.

←Показ Max Azria на Неделе моды в Нью-Йорке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика