ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
У ЗША спалілі Каран

Нягледзячы на тое, што пастар царквы штата Фларыда Тэры Джонс адмяніў прызначаную на 11 верасня гучную акцыю спалення Карана і шчыра заклікаў іншых гэтага не рабіць, планы святара ўсе жа былі выкананыя ў іншым штаце. "Вызначыўся" пастар Боб Оўлд з мястэчка Нэшвіл штата Тэнесі.

Яшчэ толькі планы некаторых амерыканцаў па спальванні Карана выклікалі ў мусульманскім свеце буру абурэння. Некаторыя ісламскія дзеячы казалі нават пра магчымасць пачатку вайны ў гэтай сувязі. Рашуча асуджалі антымусульманскія выхадкі і кіраўнікі шматлікіх заходніх краін і міжнародных арганізацый. У цяперашні час у Афганістане працягваюцца дэманстрацыі пратэсту супраць спалення Карана. Удзельнікі маніфестацыі выкрыкваюць антыамерыканскія і антынатаўскія лозунгі, паляць аўтапакрышкі. Супраць спалення святой кнігі выступілі таксама прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША і лідары розных рэлігійных рухаў. Разам з тым мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг выступіў з абаронай святара, які спаліў Каран.

Еўропу чакае самы люты мароз за тысячу гадоў

Польскія метэаролагі чакаюць, што зіма 2010—2011 гадоў можа стаць адной з самых суровых у Еўропе за апошняе тысячагоддзе.

На думку навукоўцаў, астуджэнне Еўропы звязана з тым, што хуткасць руху водаў Гальфстрыма знізілася ў два разы ў параўнанні з тым, якая была яшчэ некалькі гадоў таму. І зараз ён не ў стане кампенсаваць холад, які прыносяць паветраныя масы з Арктыкі. Па словах кліматолага з Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі Польшчы, гэтыя змены ўжо прыкметныя ў Нарвегіі і шэрагу іншых скандынаўскіх краін. Калі Гальфстрым цалкам знікне, то Еўропу чакае ледавіковы перыяд, а ў Скандынавіі магчымае ўтварэнне буйнага ледніка. Некаторыя навукоўцы нават звязваюць прычыну паслаблення Гальфстрыма з аварыяй нафтаздабывальнай платформы Deepwater Horіzon кампаніі BP у Мексіканскім заліве, якая адбылася 22 красавіка.

У Крыме патанула дзевяць чалавек

Падчас шторму, які прайшоў на Чорным моры каля берагоў Крыма ў мінулыя выхадныя, патанула дзевяць чалавек.

У ліку патанулых — адзін крымчанін, двое беларусаў, двое грамадзян Расіі і жыхар Луганскай вобласці. Асобы яшчэ траіх загінулых пакуль не высветленыя. Шторм, які працягваўся каля паўднёвага берага Крыма два дні, дасягаў сілы ў шэсць балаў. Па звестках МНС Украіны, усяго з пачатку купальнага сезона ў Чорным моры патанулі 74  чалавекі.

Памёр класік французскага кіно

Ва ўзросце 80 гадоў у нядзелю памёр вядомы французскі кінарэжысёр Клод Шаброль.

Шаброль быў адным з самых яркіх прадстаўнікоў "новай хвалі" у французскім кінематографе. Першая стужка Шаброля — "Прыгажунчык Серж" (1958) — стала маніфестам новага кінаруху і зрабіла фурор, як і наступная карціна — "Кузэны" (1959). Асабліва яркім быў перыяд канца 1960-х — пачатку 1970-х гадоў: "Няслушная жонка" (1969), "Хай памрэ звер" (1969), "Мяснік" (1969), "Разрыў" (1970), "Крывавае вяселле" (1973), калі крытыка звала рэжысёра, яго пастаяннага суаўтара сцэнарыяў Поля Жэгофа і актрысу і жонку Шаброля Стэфан Адран стваральнікамі "новай чалавечай камедыі", параўноўваючы з Бальзакам.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙПугачова забярэ ў банкіра кватэру і зямлю

Дарагамілаўскі суд спагнаў на карысць знакамітай спявачкі Алы Пугачовай звыш 4,5 мільёна долараў з экс-уладальніка банка "Сенатар" Алега Рафановіча.

Раней прадстаўнік спявачкі паведаміў СМІ, што яго давяральніца ў лістападзе 2009 і студзені 2010 гадоў пазычыла Рафановічу двума партыямі каля 4,38 мільёна долараў. Прычым грошы даваліся пад распіскі, якія былі прад'яўленыя суду. Пугачова звярнулася з іскам у суд, калі Рафановіч перастаў выходзіць на сувязь. Суд наклаў арышт на маёмасць экс-банкіра, пад арышт патрапілі дзве кватэры ў Маскве і некалькі зямельных участкаў у Падмаскоўі. Сам былы банкір падчас працэсу заявіў, што не лічыць сябе даўжніком Пугачовай: "Я браў грошы, я іх вярну, і не трэба мне пагражаць, устаньце ў чаргу і паводзьце сябе прыстойна".

←Показ Max Azria на Неделе моды в Нью-Йорке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика