Бабіна лета - на Століншчыне цвітуць каштаны

Источник материала:  

Бабіна лета - на Століншчыне цвітуць каштаныМы ўжо звыкліся з тым, што восенню маладыя яблынькі не-не — ды і ўпрыгожацца некалькімі кветачкамі. Але гэтая восень уражвае новай квеценню! Спачатку ў вёсцы Рубель Столінскага раёна зацвіла чаромха, а потым пачалі цвісці каштаны. Белыя свечкі гэтых дрэў спыняюць зачараваных людзей, якія бачаць такі цуд упершыню ў жыцці.

Дзіва — у верасні на каштанах поруч з іх калючымі мячыкамі з'явіліся кветкі — далікатныя, кволенькія, але такія прыгожыя!

Гэты дзівосны малюнак прыроды я назірала ў першы дзень бабінага лета. Разам са мною кветкамі-свечкамі любаваліся і маленькія павучкі, што накіроўваліся ў сваё падарожжа на павуцінках-карабліках.

На здымку: цвітуць каштаны каля вёскі Радчыцк у Столінскім раёне.

Таццяна СЕГЕН.

Фота аўтара.

←Показ Max Azria на Неделе моды в Нью-Йорке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика