Два беларусы везлі з Украіны кантрабандай старадаўнія манеты

Источник материала:  
13.09.2010 16:20 — Новости Общества
Украінскія мытнікі і памежнікі на адным з пастоў спынілі незаконны вываз старадаўніх манет і купюр.

Як інфармуе УНИАН, у калекцыі, у прыватнасці, было 40 папяровых купюр Расійскай імперыі, часоў СССР, Украіны, Польшчы, Беларусі, Літвы, 129 манет з белага металу і 59 манет з жоўтага металу XIX-XX стст. розных наміналаў і розных краін выпуску.

Калекцыю манет і купюр везлі двое грамадзян Беларусі, якія вярталіся да сябе на радзіму на аўтамабілі "Мазда". Беларусы ехалі па "зялёным калідоры", заявіўшы, што ніякіх забароненых, абмежаваных і абавязковых да дэкларавання рэчаў не вязуць. 

←Минсельхозпрод: Беларусь в этом году полностью обеспечила себя зерном

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика